Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /wp-content/themes/szkola/header.php on line 1
J.BIAŁORUSKI 6 | Szkoła Podstawowa w Dubiczach Cerkiewnych

J.BIAŁORUSKI 6

Tydzień: 25.05 – 29. 05

j. białoruski kl. VI

Tydzień: 18.05 – 22. 05

j. białoruski kl.VI

Tydzień: 11.05 – 15. 05

j. białoruski kl. VI

Tydzień: 04.05. – 08.05

Тэма: Надышла вясна.

 

  1. Прачытай верш Янкі Купалы

              ,,Вясна,,

Ой, вясна, ой, вясна!

За душу ты мілей,—

З табой доля ясна,

З табой жыць весялей!

Як з’явілася ты,

Лес іначай шуміць,

Узлажыўшы лісты,

Як пан, думны стаіць.

Ты зялёнай травой

Скрыла чорну зямлю

І прызвала сабой

Усіх к працы, к жыццю.

Гоман птушак-пяюх

Льецца ў вушы твае,

На жалейцы пастух

Галасіста пяе.

Чуць заняўся усход

Неба яснай зарой,

Прэ на поле народ

З бараной і сахой;

Працавітай рукой

Засявае шнурок…

Ой, радзі, Божа мой,

На пацеху хлябок!

А далей паглядзі,—

Там дзяўчаткі стаяць,

І з дзявочай грудзі

Песні громка ляцяць.

Адным словам, кругом,

Вясна, права тваё!

З цябе долю бяром

І салодзім жыццё.

 

  1. Скажы, які настрой выклікае гэты верш?( захаплення, красы, хараства, узрушанасці)
  2. Ці, на тваю думку, дадзены верш можна залічыць да пейзажнай лірыкі?

 

  1. Z rozsypanych niżej wyrazów zbuduj zdania, które utworzą opowiadanie o wiośnie.
  2. Ułożone zdania bezbłędnie i czytelnie zapisz do zeszytu przedmiotowego. Zrób zdjęcie i wyślij do oceny na

e-mail: mkz35@interia.pl lub sms na nr:600358194

 

  • вясна, Надышла, доўгачаканая
  • сонца, свеціць, Мацней
  • зямлю, грэюць, праменні, цёплыя, Яго
  • сакавітая, трава, маладая, Расце
  • выпускаюць, Дрэвы, лісточкі, маладыя
  • першыя, Зацвілі, веснавыя, кветкі
  • Белым, пакрыліся, слівы, яблыні, вішні, грушы, квеццем
  • вярнуліся, З, выраю, птушкі.
  • іх, чуваць,Усюды, спеў, вясёлы
  • вясёла, Шпакі, буслы, жаваранкі, ластаўкі, шчабечуць,
  • дзятла, У, стукат, чуваць, лесе
  • і, чмялі, Гудуць, пчолы,садах, у
  • пара, прыгожая, Вясна, года, гэта
  • Усе, з надыноду, цешацца, вясны

 

Tydzień: 27.04 – 01.05

j. białoruski kl. VI

Tydzień: 20.04 – 24.04

Тэма: Бацька беларускіх гарадоў.

Przeczytaj tekst i odpowiedz na pytania:

Temat i odpowiedzi zapisz w zeszycie.  Wyślij zdjęcie pracy ( lub w innej formie) do oceny.

e-mail: mkz35@interia.pl nr. Tel. 600358194

  1. Які горад самы старажытны на Беларусі?
  2. У якім годзе ён ужо існаваў?
  3. Ад якой ракі горад узяў сваю назву?
  4. Што полацкія купцы везлі ў іншыя краіны?
  5. Якія майстры пражывалі ў Полацку і славіліся сваімі вырабамі?
  6. Што пабудавалі ў Полацку дзевяць з паловаю стагоддзяў таму?
  7. Сталіцаю якой дзяржавы быў Полацк?
  8. Якія выдатныя людзі пражывалі ў Полацку?

 

Калі ты падумаў, што гэта Мінск, дык ты памыліўся. Бацька беларускіх гарадоў – Полацк. Чаму? А таму, што Полацк – самы старажытны горад Беларусі. Летапісы паведамляюць, што ён існаваў ужо ў 862 годзе.

Нашы продкі пабудавалі яго там, дзе ў шырокую няспешную Дзвіну ўліваецца другая рака – Палата, якая і дала гораду назву.  Па Дзвіне, а потым па Балтыйскім моры полацкія купцы везлі ў іншыя краіны воск, мёд, шкуры звяроў. Славіліся сваімі вырабамі мясцовыя майстры – кавалі і ганчары, купцы і шаўцы, збройнікі і ювеліры. Дзевяць з паловаю стагоддзяў таму пабудавалі над Дзвіною велічны Сафійскі сабор. Апрача Полацка, такія саборы былі толькі ў Кіеве, у Ноўгарадзе і ў далёкім цар – горадзе – Канстанцінопалі. Полацк быў сталіцаю вялікай незалежнай дзяржавы (państwa) – Полацкага княства.  У ХІІ стагоддзі, пры славутым князі Усяславе Чарадзеі гэтая дзяржава займала большую частку сучаснай Беларусі.

Полацк даў Беларусі і ўсяму свету многа выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Ефрасінні, дойліда Іаана, першадрукара Францішка Скарыны і паэта Сімяона Полацкага

Tydzień: 13.04 – 17.04

15-17.04

Тэма: Вялікодныя пажаданні.

Proszę wykonać samodzielnie świąteczną kartkę i napisać wielkanocne życzenia. Możesz wykorzystać następujące słownictwo  (na ocenę)

З нагоды(z okazji),Вам, Табе, зычу, поўных веры, здароўя, шчасця, жадаю, Са Святам Вялікадня! Вялікодных свят, надзеі, любоўі, многа, веснавога, добрага, настрою,  ўсмешак, радаснага, вясёлых, шчасця,сустрэч з сям’ёй і сябрамі, Хрыстос Уваскрос! Усяго найлепшага.

 

Prace prześlij na e-mail: mkz35@interia.pl lub sms na nr 600358194

 

Tydzień: 06.04 – 10.04

06-08.04

Тэма: Вялікодны абрад.

 

https://youtu.be/wvYCtsLXMOY

Na podstawie filmiku zapisz  nazwy dni ostatniego tygodnia przed Wielkanocą:

Панядзелак –

Аўторак –

Серада –

Чацвер –

Пятніца –

Субота –

Нядзеля –

https://www.youtube.com/watch?v=TRHWYWgBnEY

Porozmawiaj z rodzicami, dziadkami (znajdź w Internecie) i dowiedz się jakie pokarmy dawniej i dzisiaj wkłada się do koszyczka ( свянцонкі), aby poświęcić.  Zapisz pod tematem.

 

Tydzień: 30.03 – 05.04

Тэма:  Верш  Алеся Барскага

Przeczytaj wiersz Алеся Барскага. Zastanów się nad tytułem wiersza

 

Я сын ямлі беластоцкай,

i іншай мне маці не трэба,

там сосны высока-высокія

aд зямлі да блакітнага неба.

Там рэчкі сінія-сінія

i ветры здалонямі кволымі

бягуць па зялёнай краіне,

як сябры заўсёды вясёлыя.

Там сонца прыходзіць у дрэвы,

i дрэвы да сонца імкнуцца,

i вабіць краіна нас спевам,

i просіць і просіць вярнуцца.

 

Tydzień: 23 – 29.03

Прачытай верш «Мая маленькая айчына» Віктара Шведа

Мая маленькая айчына,

Мой беластоцкі родны край,

Тут басанож стаптаў сцяжыны,

Што праляглі праз поле, гай.

Цаніць тут навучыўся працу,

Гамонку шчырую, народ.

І не магу цябе я страціць,

Ты –даражэйшая штогод

Далёка ад цябе –сумую.

Убачу –дык шчаслівы зноў.

У сэрцы заўсягды нашу я

Крыніцу мар маіх і сноў.

Мая маленькая айчына,

Я твой адданы верны сын.

Цябе ніколі не пакіну,

Мая калыска, мой спачын

 

Ćwiczenie

Zrób projekt „Moja miejscowość”. Masz na to dwa tygodnie

 

Białoruscy poeci i pisarze kl VI